Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 красавіка 2022, 09:17

Расійскі эксперт: заходнія краіны адчуваюць комплекс палітычнай непаўнацэннасці

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заходнія краіны адчуваюць пэўны комплекс палітычнай непаўнацэннасці, заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" гендырэктар Цэнтра палітычнай інфармацыі (Расія) Аляксей Мухін, паведамляе БЕЛТА.

"Я думаю, што заходнія краіны адчуваюць пэўны комплекс палітычнай непаўнацэннасці. Ім на самай справе, хутчэй за ўсё, сорамна глядзець у вочы беларусам. Акрамя таго існуе і ўстойлівая пазіцыя ўкраінскага кіраўніцтва, якое абвінавачвае Аляксандра Лукашэнку асабіста і Беларусь у цэлым у тым, што яна прымае ўдзел у спецаперацыі. І гэта, вядома, адыгрывае сваю ролю, - сказаў Аляксей Мухін. - Абвінавачанні Украіны і заходніх краін часта маюць ірацыянальны характар, яны не грунтуюцца на нейкай доказнай базе, яны маюць проста характар абвінавачання дзеля абвінавачання. Заходнім краінам і Украіне важна паказаць, што вакол усе вінаватыя, акрамя іх саміх. Гэта своеасаблівы перанос, і ён не робіць гонару ні краінам калектыўнага Захаду, ні Украіне".

Эксперт падкрэсліў: усім цалкам зразумела, што ў цяперашняй сітуацыі асноўны цяжар віны ляжыць якраз на калектыўным Захадзе, "які адмовіўся абмяркоўваць гарантыі бяспекі Расіі і Беларусі, і на Украіне, якая ўсе восем гадоў актыўна рыхтавалася да вайны, замест таго каб імплементаваць мінскія пагадненні".

"Лічу, што Беларусь на канчатковым этапе будзе падключана да перагаворнага працэсу, таму што яна, так ці інакш, усё роўна задзейнічана ў санкцыйным фармаце з боку заходніх краін. І, безумоўна, яна павінна прымаць удзел у гэтых перагаворах, калі не ў якасці перагаворнай пляцоўкі, то ў якасці, магчыма, нават боку", - канстатаваў Аляксей Мухін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі