ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 24 верасня 2020
Мінск Малавоблачна +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 верасня 2020, 12:40

Расійскі эксперт: на сустрэчы ў Сочы Расія ясна заявіла аб падтрымцы Беларусі

Сяргей Маркаў. Фота Global Look Press
Сяргей Маркаў. Фота Global Look Press

16 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Расія заняла выразную і адназначную пазіцыю ў падтрымку Беларусі. Такое меркаванне выказаў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА вядомы расійскі эксперт, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў Сяргей Маркаў, каменціруючы вынікі праведзеных нядаўна ў Сочы перагавораў прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

"Я ацэньваю сустрэчу прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў Сочы вельмі пазітыўна, - сказаў Сяргей Маркаў. - Самае галоўнае - гэта ясна выказаная падтрымка расійскага Прэзідэнта ў адносінах да Прэзідэнта Беларусі. Уладзімір Пуцін яшчэ раз павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з пераканаўчай перамогай на выбарах, падкрэсліў, што Расія прызнае гэтыя выбары, прызнае, што большасць беларускага народа прагаласавала за Аляксандра Лукашэнку. Таксама Расія пацвярджае гарантыі суверэнітэту Беларусі ў выпадку нейкіх экстраардынарных падзей".

"Да ўсяго іншага ў гэтай цяжкай сітуацыі Расія дапаможа Беларусі з пункту гледжання эканомікі, - прадоўжыў эксперт. - Мы ведаем, што беларуская апазіцыя цяпер заклікае разарыць эканоміку Беларусі, каб людзі сталі беднымі. Расія не дазволіць абрушыць беларускую эканоміку, аб гэтым Уладзімір Пуцін заявіў дакладна".

У ліку тэм, якія, на думку Сяргея Маркава, таксама абмяркоўваліся на сустрэчы, але пакуль засталіся не агучанымі, эксперт назваў наспелую неабходнасць агульнага рынку без выключэнняў. "Як таго даўно дабіваецца Беларусь, каб беларускія прадпрыемствы атрымлівалі нафту і газ, як расійскія, - адзначыў эксперт. - Акрамя ўсяго іншага, наспела неабходнасць праводзіць сумесную мытную палітыку, каб у нас была па-сапраўднаму агульная эканамічная прастора".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі