Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 верасня 2021, 09:57

Расія здымае ўсе кавідныя абмежаванні ў пасажырскіх авіязносінах з Беларуссю

10 верасня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Расія здымае ўсе кавідныя абмежаванні ў пасажырскіх авіязносінах з Беларуссю. Аб гэтым паведаміў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, адказваючы на пытанні журналістаў па выніках перагавораў у Маскве з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Расійскі лідар растлумачыў, што непасрэдна на перагаворах гэта тэма не закраналася. Аднак камісія расійскага ўрада літаральна нядаўна прыняла адпаведнае рашэнне. "Прынята рашэнне зняць усе дакавідныя абмежаванні, якія датычацца авіяцыйнага транспарту", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Ён заўважыў, што да ўвядзення гэтых абмежаванняў у тыдзень паміж краінамі выконвалася звыш 200 рэйсаў. Цяпер жа пакуль 36. "Я не думаю, што за два дні адновіцца дакавідны ўзровень. Гэта ўсё залежыць ад рынку перавозак. Але лічу, што аднаўленне пройдзе хутка", - дадаў кіраўнік расійскай дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі