Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 студзеня 2023, 10:59

Расія завяршыла ратыфікацыю пагаднення з Беларуссю аб узаемным прызнанні віз

27 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі пагаднення паміж урадамі Беларусі і РФ аб узаемным прызнанні віз і па іншых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі краін Саюзнай дзяржавы. Дакумент апублікаваны на расійскім афіцыйным партале прававой інфармацыі, паведамляе БЕЛТА.

Такім чынам, расійскі бок завяршыў усе неабходныя ратыфікацыйныя працэдуры па пагадненні. Яно было падпісана ў Мінску 19 чэрвеня 2020 года. Ініцыятарам заключэння пагаднення стаў расійскі бок. Беларусь завяршыла ратыфікацыю ў снежні 2020 года.

Мэтай пагаднення з'яўляецца стварэнне прававой базы для ўрэгулявання парадку перасячэння замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства беларуска-расійскай граніцы. Пагадненне дае права іншаземцам уязджаць, выязджаць, знаходзіцца, ісці транзітам па тэрыторыі Беларусі і Расіі на аснове візы адной з дзвюх дзяржаў і дакументаў, што засведчваюць асобу.

Плануецца, што для рэалізацыі пагаднення будзе створана сістэма інфармацыйнага абмену паміж бакамі аб выдадзеных і ануляваных дазволах на ўезд і знаходжанне, а таксама перасячэнні граніц Беларусі і Расіі ў пунктах пропуску. Таксама прадугледжваецца, што замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія маюць дазвол на часовае пражыванне, пасведчанне пра права жыхарства або дакумент для наведвання міжнароднага спартыўнага мерапрыемства аднаго боку і дакумент, што засведчвае асобу, маюць права ўязджаць, выязджаць, знаходзіцца, ісці транзітам па тэрыторыі дзяржавы другога боку на працягу тэрміну дзеяння названых дакументаў.

Пагадненне ўступіць у сілу праз 30 дзён пасля атрымання апошняга пісьмовага паведамлення аб выкананні бакамі ўсіх неабходных унутрыдзяржаўных працэдур.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі