Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 лістапада 2019, 12:22

Расія выступае за ўдзел міратворцаў АДКБ у аперацыях пад эгідай ААН

28 лістапада, Бішкек /Кар. БЕЛТА/. Расійскі бок выступае за нарошчванне міратворчага патэнцыялу АДКБ. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у Бішкеку на саміце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асаблівай увагі, на наш погляд, патрабуюць пытанні, звязаныя з нарошчваннем міратворчага патэнцыялу АДКБ, падтрыманнем высокай гатоўнасці міратворчых сіл, павышэннем эфектыўнасці кіравання імі", - сказаў Прэзідэнт Расіі. Ён прапанаваў прадоўжыць распрацоўку дакументаў, якія далі б магчымасць падраздзяленням АДКБ удзельнічаць у міратворчых аперацыях пад эгідай ААН.

Паводле слоў Уладзіміра Пуціна, Расія будзе садзейнічаць пашырэнню кола сяброў арганізацыі за кошт развіцця супрацоўніцтва з усімі зацікаўленымі дзяржавамі і міжнароднымі аб'яднаннямі. "У мінулым годзе намі быў зацверджаны пакет дакументаў, якія адкрываюць магчымасць прадастаўлення статусу наглядальніка або партнёра АДКБ. Пасля таго як гэтыя дакументы будуць ратыфікаваны ўсімі членамі арганізацыі, можна пачынаць прадметны дыялог з дзяржавамі, якія выказваюць зацікаўленасць і гатоўнасць да наладжвання цесных кантактаў з АДКБ", - дадаў расійскі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі