ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 28 лістапада 2021
Мінск +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 ліпеня 2021, 15:50

Расія прадоўжыць аказваць дапамогу Беларусі ва ўмовах няспыннага знешняга націску - Пуцін

Уладзімір Пуцін. Фота прэс-службы прэзідэнта РФ/ТАСС
Уладзімір Пуцін. Фота прэс-службы прэзідэнта РФ/ТАСС

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія прадоўжыць аказваць дапамогу Беларусі ва ўмовах няспыннага знешняга націску. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў сёння на пленарным пасяджэнні VIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прадоўжым аказваць усебаковую дапамогу братэрскаму беларускаму народу ў цяперашняй не самай простай унутрыпалітычнай абстаноўцы ў Беларусі ва ўмовах няспыннага палітычнага і санкцыйнага націску, настойлівых спроб звонку расхістаць сітуацыю", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Расія падтрымлівала і будзе падтрымліваць процістаянне Беларусі санкцыйным абмежаванням, уведзеным Еўрапейскім саюзам. "Лічым, што забарона на пастаўку ў краіны ЕС з Беларусі шэрага тавараў наносіць урон інтарэсам бізнесу і звычайным грамадзянам. Вось аб чым трэба было б падумаць тым, хто робіць такія дзеянні", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі