Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 верасня 2020, 16:39

Расія плануе прадаставіць Беларусі крэдыт $1,5 млрд - Пуцін

14 верасня, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Расія плануе прадаставіць Беларусі крэдыт $1,5 млрд. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў сёння ў Сочы на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дамовіліся аб тым, што Расія прадаставіць Беларусі ў гэты складаны момант дзяржаўны крэдыт у памеры 1,5 млрд. І мы гэта выканаем. Цяпер, наколькі вядома, нашы міністры фінансаў вядуць наконт гэтага работу на прафесійным узроўні", - сказаў Прэзідэнт Расіі.

Ён адзначыў, што крэдыт плануецца прадаставіць у бліжэйшы час. "Спадзяюся, што гэта адпаведным чынам паўплывае на фінансавыя рынкі", - заявіў Уладзімір Пуцін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі