28 лютага, Гомельская вобласць /Кар. БЕЛТА/. Расія і Украіна праводзяць свае першыя перагаворы на тэрыторыі Гомельскай вобласці Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Расійскі бок прыбыў у Беларусь яшчэ 27 лютага. Украінская дэлегацыя прыляцела на ваенных верталётах да месца перагавораў крыху менш як за дзве гадзіны да іх пачатку.
Сустрэча дэлегацый праходзіць недалёка ад украінскай граніцы на беразе ракі Прыпяць. Зыходзячы з меркаванняў бяспекі дакладнае месца сустрэчы не называецца.-0-