
4 сакавіка, Брэсцкая вобласць /Кар. БЕЛТА/. Расія і Украіна дамовіліся аб магчымым спыненні агню ў раёне гуманітарных калідораў. Аб гэтым заявіў журналістам саветнік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Не ўсюды, а толькі ў тых месцах, дзе будуць знаходзіцца, уласна, самі гуманітарныя калідоры, магчыма будзе спыненне агню на час правядзення эвакуацыі. З гэтай мэтай у самы бліжэйшы час будуць арганізаваны спецыяльныя каналы сувязі і ўзаемадзеяння і будуць сфарміраваны адпаведныя лагістычныя працэдуры", - сказаў ён.-0-