Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 снежня 2018, 18:58

Расія гатова і далей рухацца па шляху будаўніцтва Саюзнай дзяржавы - Мядзведзеў

13 снежня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Расія гатова і далей рухацца па шляху будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым заявіў старшыня ўрада РФ Дзмітрый Мядзведзеў сёння на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў Брэсце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу асабліва падкрэсліць: Расія гатова і далей рухацца па шляху будаўніцтва Саюзнай дзяржавы ў тым парадку, які прадугледжаны Дагаворам аб стварэнні Саюзнай дзяржавы 8 снежня 1999 года", - сказаў Дзмітрый Мядзведзеў.

На яго думку, гандлёва-эканамічныя адносіны дзвюх краін развіваюцца пазітыўна: узаемны тавараабарот за 10 месяцаў вырас амаль на 13 працэнтаў і падышоў да адзнакі $30 млрд. "Ёсць вынікі і ёсць над чым працаваць - і ў плане павелічэння аб'ёмаў тавараабароту, і ў плане паляпшэння яго структуры. Трэба прадаўжаць сістэмна, паслядоўна знімаць тыя бар'еры, якія існуюць і якія стрымліваюць узаемны гандаль, ствараць для нашых кампаній спрыяльныя і раўнапраўныя ўмовы доступу на рынкі, падтрымліваць малы і сярэдні бізнес, асабліва ў тых сектарах, якія мы лічым перспектыўнымі: гэта высокатэхналагічныя, навукаёмістыя сектары. Трэба развіваць узаемадзеянне паміж рэгіёнамі, гэта таксама вельмі важны напрамак супрацоўніцтва, нарошчваць пастаўкі тавараў сумеснай вытворчасці на рынкі трэціх краін", - адзначыў кіраўнік расійскага ўрада.

На парадку дня пасяджэння Саўміна Саюзнай дзяржавы 25 пытанняў, якія ахопліваюць усе напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва. У іх ліку праект бюджэту Саюзнай дзяржавы, далейшае развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, аграпрамысловага комплексу, машынабудавання, адмена роўмінгу на тэрыторыі СД, а таксама падрыхтоўка мерапрыемстваў да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

"Для нашых народаў гэтыя падзеі маюць асаблівае значэнне - гэта наша агульная перамога, агульная гісторыя, памяць, і падрыхтавацца да гэтых падзей трэба дастойна", - сказаў расійскі прэм'ер. Ён адзначыў сімвалічнасць месца абмеркавання гэтай тэмы. "Важна, што гэтыя рашэнні мы прымаем тут, у Брэсце. Важна, што частка затрат на абнаўленне музейнага комплексу фінансуецца з саюзнага бюджэту. Толькі ў гэтым годзе мы выдзяляем каля 100 млн рублёў. Я думаю, што такая падтрымка павінна быць абавязкова прадоўжана", - падкрэсліў Дзмітрый Мядзведзеў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі