ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 4 кастрычніка 2022
Мінск +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 лістапада 2019, 21:37

Рашэнне аб змене выбарчай сістэмы трэба прымаць з улікам стратэгіі развіцця краіны - ЦВК

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рашэнне аб змене выбарчай сістэмы трэба прымаць з улікам стратэгіі развіцця краіны. Такое меркаванне сёння журналістам выказала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына лічыць, што рашэнне аб пераходзе ад мажарытарнай выбарчай сістэмы да змешанай або прапарцыянальнай давядзецца прымаць дзяржаве. "Выбаршчыкі ніколі не дадуць згоды і не падтрымаюць гэтага, калі правесці рэферэндум", - лічыць старшыня ЦВК. На яе думку, спатрэбіцца "валявое рашэнне ўлад, якое павінна прымацца з улікам стратэгіі развіцця краіны".

Кіраўнік ЦВК падкрэсліла, што мажарытарная сістэма адназначна папулярная сярод выбаршчыкаў. "Яны ўсё ж такі лічаць за лепшае мець сваіх вядомых дэпутатаў, да якіх могуць звяртацца. Усё ж такі партыі - нешта абязлічанае", - канстатавала Лідзія Ярмошына. Разам з тым яна не выключыла, што ў будучым у Беларусі давядзецца прымаць меры па развіцці палітычнай сістэмы, партый. З пункту гледжання кіраўніка ЦВК, без пераходу на іншую сістэму зрабіць гэтага не ўдасца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі