Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 сакавіка 2020, 14:19

Рапота падвёў вынікі рэалізацыі саюзных праграм у 2019 годзе

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота сёння на нарадзе ў Мінску падвёў вынікі рэалізацыі саюзных праграм у 2019 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У 2019 годзе выконвалася некалькі саюзных праграм. Сярод іх - праграмы, прысвечаныя абароне насельніцтва і рэабілітацыі тэрыторый, што пацярпелі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, развіццю сістэмы гідраметэаралагічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы, а таксама медыцынская праграма "Спінальныя сістэмы" (для лячэння дзяцей з цяжкімі прыроджанымі дэфармацыямі і пашкоджаннямі пазваночніка)", - сказаў Рыгор Рапота.

Таксама рэалізоўваліся саюзныя праекты, звязаныя з Беларуска-Расійскім універсітэтам у Магілёве, Брэсцкай крэпасцю. "Яшчэ адзін праект - стварэнне скульптурнай кампазіцыі для Ржэўскага мемарыяла савецкаму салдату. Ён ужо на стадыі завяршэння", - дадаў дзяржаўны сакратар СД.

"У прынцыпе, сітуацыя добрая. Праграмы і праекты рэалізуюцца своечасова. Зразумела, узнікаюць нейкія нюансы, але яны не прынцыповыя. У мінулым годзе добра выкарыстоўваліся сродкі, нават з некаторай эканоміяй. У бягучым годзе захаваецца дастатковае фінансаванне, якое дасць магчымасць эфектыўна працаваць", - падкрэсліў Рыгор Рапота.

Сёння ў Мінску праходзіць нарада з прадстаўнікамі дзяржаўных заказчыкаў і выканаўцаў ад Беларусі праграм, праектаў і мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы ў сферах адукацыі, культуры, аховы здароўя, фізічнай культуры, экалогіі і радыяцыйнай бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі