Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 снежня 2019, 16:22

Рапота: ад медыцыны да асваення Арктыкі - перспектыўныя тэмы супрацоўніцтва ў СД

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота ў эфіры праграмы "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" назваў ключавыя тэмы, па якіх Беларусі і Расіі трэба будзе папрацаваць для ўдасканалення інтэграцыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу, паведамляе БЕЛТА.

"Думаю, што будучыня Саюзнай дзяржавы - у яднанні намаганняў, агульнай стваральнай дзейнасці. Гэта павінны быць зразумелыя для ўсіх, вялікія, цікавыя сумесныя праекты. Напрыклад, праекты ў сферы інфраструктурных пераўтварэнняў", - сказаў Рыгор Рапота. Гэта і сумеснае ўдасканаленне транспартнай інфраструктуры, якая павінна адпавядаць стандартам XXI стагоддзя, і работа над стварэннем лекавых прэпаратаў, лячэннем самых сур'ёзных захворваняў, і прыродаахоўная дзейнасць, экалогія і г.д. "Ёсць цікавая тэма, у якой мы цалкам маглі б аб'яднаць нашы намаганні, - гэта асваенне Арктыкі. Зразумела, што гэты рэгіён - расійская тэрыторыя, калі браць Саюзную дзяржаву. Але справа ў тым, што ў Рэспубліцы Беларусь ёсць вельмі шмат цікавых навукова-тэхнічных напрацовак, якія малі б быць выкарыстаны ва ўмовах нізкіх тэмператур. Мы цяпер над гэтым працуем", - прывёў прыклад дзяржсакратар.

Пералічыўшы шматлікія дасягненні, якія былі зроблены за 20 гадоў інтэграцыі, ён таксама адзначыў ключавыя пытанні, якія ўсё яшчэ патрабуюць вырашэння, асабліва з улікам некаторых акалічнасцей. "У прыватнасці, стварэнне адзінай эканамічнай прасторы немагчыма без гарманізацыі таго ж Падатковага кодэкса, - сказаў Рыгор Рапота. - Вельмі важныя тэмы - антыманапольнае заканадаўства, адносіны дзяржавы і бізнесу, палітыка ў галіне прадастаўлення субсідый. Пажадана, каб гэта таксама было гарманізавана. Тады з'яўляецца мабільнасць бізнес-пляцовак з адной краіны ў другую без шкоды для эканомік дзвюх дзяржаў, наадварот - ім жа на карысць".

Ёсць яшчэ нявырашаныя пытанні ў сферы сацыяльнай палітыкі, медыцынскага абслугоўвання. "Напрыклад, цяпер бакі выказалі пажаданні наконт пытання аб аказанні меддапамогі студэнтам - а іх шмат: як расійскіх у Беларусі, так і беларускіх - у Расіі. Гэта значыць, мы паглыбляемся ўжо ў спецыфічныя тэмы", - дадаў Рыгор Рапота.

Фінансаванне саюзных праграм на 2020 год запланавана ў аб'ёмах, на 20 працэнтаў меншых, чым у 2019-м. Дзяржсакратар СД растлумачыў, што справа не ў скарачэнні бюджэту Саюзнай дзяржавы, а ў тым, што апошнія некалькі гадоў выкарыстоўваліся астаткі грошай, якія не былі выкарыстаны раней. "Яны ішлі на праграмную дзейнасць, а цяпер поўнасцю зрасходаваны. І на наступны год мы маем бюджэт без рэзерваў, якія засталіся з мінулага. Таму будзе на адну праграму менш", - удакладніў Рыгор Рапота.

Пры гэтым ён лічыць, што, калі будуць падрыхтаваны дастойныя, карысныя для эканомікі, навукі абедзвюх краін праграмы, то дарэчы будзе ставіць пытанне аб павелічэнні самога бюджэту. "Але для гэтага трэба добра падрыхтавацца. Заяўкі ёсць - каля дзясятка тэм прапрацоўваецца. У галіне высокіх тэхналогій, медыцыны, космасу, электронікі і г.д. Калі ўдасца аргументавана прадставіць нашы запыты кіраўнікам урадаў і дзяржаў, можна спадзявацца на тое, што на іх таксама будзе нейкае фінансаванне", - дадаў дзяржсакратар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі