Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 лютага 2023, 13:00

Раманаў: стварэнне Беларускай партыі "Белая Русь" будзе завершана да канца вясны

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па будаўніцтве Беларускай партыі "Белая Русь" праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У склад аргкамітэта ўваходзяць прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, кіраўнікі буйнейшых грамадскіх аб'яднанняў.

"Гэта партыя будуецца з нуля, - адзначыў старшыня рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Алег Раманаў. - Мы не пераўтвараем грамадскае аб'яднанне "Белая Русь", яно застаецца ў палітычнай і грамадскай прасторы краіны. Новая партыя - гэта будзе самастойная сіла, якая накіравана на вырашэнне тых вострых праблем, якія стаяць і перад нашым грамадствам, і ў цэлым у свеце. Калі гаварыць аб прычынах таго, чаму мы падышлі да стварэння палітычнай партыі, - іх некалькі. Па-першае, гэта ўсё большая сталасць грамадзянскай супольнасці нашай краіны. Людзі адчулі неабходнасць актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці. Людзі хочуць самі ствараць сваю будучыню, будучыню сваёй краіны, сваіх дзяцей. Па-другое, мы разумеем, што патрэбны суб'екты адказу на тыя жорсткія выклікі, якія кінуты нашай краіне. Мы бачым, што ў свеце ідзе вайна. І для таго, каб Беларусь была востравам стабільнасці, працвітання і поспеху, мы павінны прыкладаць вельмі сур'ёзныя намаганні, патрэбны арганізаваныя сілы. Наша партыя будзе адной з такіх сіл, якая зможа генерыраваць адказы на тыя выклікі, якія неабходна вырашаць у нашай краіне".

Паводле яго слоў, пабудова партыі ў яе фармальнай частцы будзе завершана да канца вясны. "А затым пачнецца працэс актыўнага станаўлення партыі як палітычнай сілы, удзелу ва ўсіх значных палітычных падзеях, у далейшым удзелу ў электаральнай кампаніі. Я думаю, што за адносна кароткі час мы зможам стаць значнай палітычнай сілай у краіне, якой пад сілу многія важныя задачы", - дапоўніў Алег Раманаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі