10 кастрычніка, Душанбэ /Кар. БЕЛТА/. На саміце СНД у Душанбэ сабраліся сябры і партнёры, якіх аб'ядноўваюць агульныя інтарэсы і імкненні ў развіцці супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон, адкрываючы пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Заўсёды рады прымаць у нашай краіне сяброў і партнёраў, з якімі нас аб'ядноўваюць агульныя інтарэсы і імкненні ў развіцці супрацоўніцтва", - сказаў ён у пачатку мерапрыемства, пажадаўшы ўсім удзельнікам плённых дыскусій і канструктыўных рашэнняў.

Эмамалі Рахмон адзначыў, што ў год свайго старшынства ў СНД Таджыкістан у цесным узаемадзеянні з дзяржавамі-ўдзельніцамі і выканкамам СНД прадоўжыў комплексную работу па эфектыўнай рэалізацыі намечаных мэт. Былі праведзены дзясяткі мерапрыемстваў рознага ўзроўню і фармату. Прыярытэтная ўвага ўдзялялася працэсу ўдасканалення дзейнасці арганізацыі. Прадоўжана работа па пашырэнні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, развіцці транспартна-лагістычнай узаемазвязанасці і лічбавай інтэграцыі. У полі зроку пастаянна знаходзіліся пытанні ўмацавання бяспекі. Актыўна пашыралася гуманітарнае вымярэнне.
Пасля ўступнага слова Прэзідэнта Таджыкістана кіраўнікі дзяржаў прадоўжылі работу ў вузкім складзе без прысутнасці прадстаўнікоў СМІ.
У парадку дня саміту таксама пасяджэнне ў пашыраным складзе і падпісанне пакета падагульняючых дакументаў.-0-