Фота з архіва
11 лютага, Арол /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік мае намер выключыць пасрэднікаў пры пастаўках беларускіх тавараў у расійскія гандлёвыя сеткі. Аб гэтым ён заявіў 11 лютага на сустрэчы з губернатарам Арлоўскай вобласці Андрэем Клычковым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы ў мінулым годзе пачалі сур'ёзную работу з асноўнымі буйнымі сеткамі Расіі, такімі як "Х5", якая аб'ядноўвае шэраг рэтэйлаў, з сеткай "Ашан". Перад намі стаіць задача, каб мы выйшлі на прамыя кантракты вытворца-прадавец з тым, каб ліквідаваць так званыя пасрэдніцкія схемы, дзе ўмоўны дылер зарабляе да 30 працэнтаў", - сказаў пасол.

"Каб гэта ў канчатковым выніку паўплывала і на пакупную здольнасць, каб людзям гэта было танней і якасны прадукт мог заўсёды прысутнічаць на паліцах, на роўных канкурыраваць у тым ліку з расійскім", - дадаў Аляксандр Рагожнік.-0-