Навіны сюжэта
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
27 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Народы Беларусі і Расіі, у адрозненне ад многіх краін, маюць права голасу. Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік 27 студзеня ў Дзярждуме РФ на сустрэчы з лідарам думскай фракцыі партыі "Новыя людзі" Аляксеем Нячаевым, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Перамога Аляксандра Лукашэнкі на выбарах яшчэ раз пацвярджае, што беларускі народ стаў больш з'яднаным пасля ўсіх перажытых падзей", - сказаў пасол.
"Мы назіраем за тым, што адбываецца ў свеце, і бачым, што сёння дэмакратыі ў свеце няма наогул, няма ніякіх законаў, ні эканамічных, ні палітычных. У свеце адбываецца нейкі ў пэўным сэнсе хаос, дзе базавыя каштоўнасці, якія былі гістарычна закладзены пасля Вялікай Айчыннай вайны - справядлівае светаўладкаванне, прыняцце рашэнняў на ўзроўні ААН, - на жаль, парушаюцца", - канстатаваў ён.
"Я вельмі рады, што нашы дзве дзяржавы не ўваходзяць у пералік тых краін, якія кіруюцца звонку, дзе народы не маюць ніякага права голасу. Мы гэта бачым па выбарах у Малдове, у Румыніі, і пачынаем разумець, што тыя "дэмакратычныя" каштоўнасці, якія адстойваліся заходнімі дзяржавамі, нічога не вартыя. Гэта яшчэ раз пацвярджае правільнасць выбранага нашымі дзяржавамі шляху па стварэнні Саюзнай дзяржавы", - падкрэсліў Аляксандр Рагожнік.
"Мы бачым, як цяпер вельмі дорага каштуе рэальны суверэнітэт, самастойнасць, незалежнасць", - дадаў Аляксей Нячаеў.-0-