Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 красавіка 2022, 10:58

Рачкоў: пазіцыі Беларусі і Расіі супадаюць па ўсіх пытаннях міжнароднага парадку дня

13 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пазіцыі Беларусі і Расіі ў асноўным супадаюць па ўсіх пытаннях міжнароднага парадку дня. Гэты факт канстатаваў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў 12 красавіка ў Маскве на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Стратэгія развіцця Саюзнай дзяржавы ва ўмовах глабальных геапалітычных тэндэнцый", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей Рачкоў нагадаў, што ў бягучым годзе Беларусь і Расія адзначаюць 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. "За гэты перыяд пройдзены значны шлях у развіцці беларуска-расійскага дыялогу, - сказаў ён. - Сёння Беларусь і Расія - саюзнікі, нашы краіны праводзяць узгодненую лінію ў галіне знешняй палітыкі, што ўзаемна ўзмацняе пазіцыі Беларусі і Расіі ў сусветнай палітыцы".

"Погляды Беларусі і Расіі ў асноўным супадаюць па ўсіх пытаннях міжнароднага парадку дня, - падкрэсліў парламентарый. - Ажыццяўляецца цесная каардынацыя на міжнароднай арэне, у нас практычна поўная аднадушнасць і падтрымка адзін аднаго на найважнейшых міжнародных пляцоўках: ААН, АБСЕ, Міжпарламенцкім саюзе і іншых. Разам мы вырашаем і пытанні забеспячэння сваёй ваеннай бяспекі".

"Асноўны напрамак беларуска-расійскага супрацоўніцтва на міжнароднай арэне вызначаецца прымаемымі на двухгадовы перыяд праграмамі ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, якія распрацоўваюцца міністэрствамі замежных спраў. Такой практыкі ў іншых краін не існуе. У рамках рэалізацыі праграм знешнепалітычныя ведамствы Беларусі і Расіі каардынуюць свае намаганні па найбольш важных міжнародных і рэгіянальных праблемах", - адзначыў Сяргей Рачкоў.

Канферэнцыя "Стратэгія развіцця Саюзнай дзяржавы ва ўмовах глабальных геапалітычных тэндэнцый" арганізавана Парламенцкім сходам Саюза Беларусі і Расіі. Яна ўключае два пленарныя пасяджэнні і работу чатырох секцый: "Заканадаўчае забеспячэнне выканання асноўных напрамкаў рэалізацыі дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады і саюзных праграм"; "Фарміраванне адзінай аграрнай палітыкі дзяржаў-удзельніц - найважнейшая ўмова харчовай бяспекі Саюзнай дзяржавы"; "Адаптацыя бюджэтнага працэсу Саюзнай дзяржавы да бягучых задач развіцця інтэграцыйных адносін у рамках Саюзнай дзяржавы з улікам рэалізацыі дваццаці васьмі саюзных праграм, уключаючы гарманізацыю фінансавай і банкаўскай сфер"; "Трыццаць гадоў дыпламатычных адносін паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь: агульныя задачы па забеспячэнні міжнароднай бяспекі і стабільнасці, погляд у будучыню".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі