Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 лютага 2020, 19:11

Рачкоў: палітычнаму дыялогу Беларусі і ЗША павінна садзейнічаць міжпарламенцкае ўзаемадзеянне

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паглыбленню палітычнага дыялогу і развіццю ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЗША павінна садзейнічаць міжпарламенцкае ўзаемадзеянне. Аб гэтым заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў на сустрэчы з прадстаўнікамі Сената Кангрэса ЗША, паведамляе БЕЛТА.

Сяргей Рачкоў правёў перагаворы з кіраўніком сакратарыята камітэта па міжнародных адносінах Сената Кангрэса ЗША Крыстаферам Сочам і супрацоўнікам сакратарыята камітэта, адказным за пытанні Еўропы і рэгіянальнай бяспекі, Ханнай Тобурн. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел член гэтай Пастаяннай камісіі Алег Румо і часовы павераны ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Джэніфер Мур.

Бакі абмяняліся думкамі па пытаннях рэгіянальнай бяспекі і паглыбленні беларуска-амерыканскага ўзаемадзеяння, уключаючы міжпарламенцкае.

"Апошнім часам Беларусь і ЗША зрабілі сур'ёзныя крокі па паляпшэнні двухбаковых кантактаў. Але важна не толькі нармалізаваць адносіны, а зрабіць іх добрымі. У гэтым бачыць сваю задачу беларускі бок. Паглыбленню палітычнага дыялогу і развіццю ўсебаковага супрацоўніцтва павінна садзейнічаць міжпарламенцкае ўзаемадзеянне. Савет Рэспублікі гатовы ўзаемадзейнічаць непасрэдна з Сенатам Кангрэса ЗША і абмяркоўваць актуальныя пытанні беларуска-амерыканскага парадку дня і рэгіянальнай бяспекі", - падкрэсліў Сяргей Рачкоў.

У сваю чаргу Крыстафер Соча заявіў, што ўсе галіны ўлады ў ЗША зацікаўлены ў развіцці адносін з Беларуссю. "Узаемадзеянне з вашай краінай з'яўляецца важным, і наколькі ЗША сур'ёзныя ў гэтым пытанні, пацвярджаецца апошнімі візітамі", - сказаў ён.-0-

Фота Савета Рэспублікі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі