Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 лютага 2022, 14:37

Рачкоў: абстаноўка ў рэгіёне пацвярджае курс Захаду на фарміраванне зоны нестабільнасці

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Сяргей Рачкоў сёння прыняў удзел у першай нарадзе старшынь камітэтаў (камісій) парламентаў дзяржаў - членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), да ведання якіх належаць пытанні міжнародных адносін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Удзельнікі нарады ў рэжыме відэасувязі абмеркавалі развіццё міжнародных сувязей ПА АДКБ, удзел Міратворчых сіл АДКБ у стабілізацыі сітуацыі ў Казахстане ў студзені 2022 года, напрамкі ўдасканалення прававога забеспячэння міратворчай дзейнасці дзяржаў АДКБ, меры па абароне электаральнага суверэнітэту дзяржаў арганізацыі. Парламентарыі таксама былі азнаёмлены з ходам перагавораў Расія - ЗША і Расія - НАТА па гарантыях бяспекі.

Сяргей Рачкоў выступіў па пытанні стану ваенна-палітычнай сітуацыі ў нацыянальных сегментах зоны адказнасці АДКБ. Сенатар адзначыў: "Ваенна-палітычная абстаноўка ва Усходнееўрапейскім рэгіёне прадаўжае развівацца ва ўмовах нарастання крызісных з'яў і тэндэнцый, якія набываюць рэальныя абрысы і становяцца практычным пацвярджэннем курсу калектыўнага Захаду на фарміраванне зоны нестабільнасці. Пры гэтым Рэспубліка Беларусь, якая актыўна развівае ўзаемадзеянне з Расіяй у палітычнай, ваеннай і эканамічнай сферах, выступіла ў якасці адной з галоўных перашкод на шляху рэалізацыі гэтых планаў, стаўшы аб'ектам маштабнай гібрыднай агрэсіі заходніх дзяржаў і арганізацый".

"Ёсць падставы прагназаваць, што крызісны патэнцыял у развіцці ваенна-палітычнай абстаноўкі ва Усходнееўрапейскім рэгіёне будзе паслядоўна нарастаць. Не выключаецца ўзмацненне ваеннай прысутнасці НАТА і яго саюзнікаў на заходніх рубяжах зоны адказнасці АДКБ. Такая тэндэнцыя будзе абумоўліваць прыняцце адпаведных мер рэагавання з боку нашай ваенна-палітычнай арганізацыі", - падкрэсліў парламентарый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі