Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 жніўня 2019, 09:04

Работу па гарманізацыі заканадаўстваў Беларусі і Расіі неабходна актывізаваць - Мясніковіч

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работу па гарманізацыі заканадаўстваў Беларусі і Расіі неабходна актывізаваць. Такое меркаванне выказаў 8 жніўня старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расіі ў Беларусі Дзмітрыем Мезенцавым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

У час сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага ўдзелена вынікам VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які прайшоў у ліпені ў Санкт-Пецярбургу.

Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва адыгрывае вялікую ролю ва ўмацаванні беларуска-расійскіх адносін. "Форум рэгіёнаў - гэта своеасаблівы вынік паўсядзённай скрупулёзнай, не заўсёды бачнай працы. Сустракаюцца губернатары, міністры, ідзе абмеркаванне, уздымаюцца пытанні, якія патрабуюць вырашэння. І мы заўсёды актыўна рэагуем на паступаючыя прапановы рэгіёнаў Расіі, каб выправіць стан спраў па тым ці іншым пытанні", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Старшыня Савета Рэспублікі акцэнтаваў увагу на пытаннях гарманізацыі нацыянальных заканадаўстваў дзвюх краін у рамках саюзнай інтэграцыі. Ён адзначыў, што ў высокай ступені гатоўнасці знаходзіцца праект абноўленай Праграмы дзеянняў па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб Саюзнай дзяржаве. "Дагавор - гэта напрамкі супрацоўніцтва. Я прыхільнік таго, што яго кранаць нельга. Узнікае пытанне: як, зыходзячы з Дагавора, вычленіць мэты ўмацавання нашай інтэграцыі, як іх канкрэтызаваць? Для гэтага робіцца Праграма дзеянняў. І мы павінны, не чакаючы гэтай праграмы, вельмі сур'ёзна думаць над гарманізацыяй заканадаўстваў", - сказаў ён.

У сувязі з гэтым важна паскорыць работу над Канцэпцыяй збліжэння заканадаўстваў дзвюх краін.

Дзмітрый Мезенцаў пагадзіўся з тым, што без збліжэння заканадаўстваў рух наперад у пытаннях інтэграцыі будзе больш складаны. Пасол адзначыў высокі ўзровень правядзення VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі і яго рэзультатыўнасць. "Гэта сапраўды важкі, сур'ёзны ўклад ва ўмацаванне двухбаковых адносін", - падкрэсліў ён. Пры гэтым Дзмітрый Мезенцаў прапанаваў абмеркаваць далейшыя крокі па ўзаемадзеянні верхніх палат парламентаў, магчымасці пашырэння гэтай работы. "Размова аб тым, каб выбудоўваць адносіны і на ўзроўні кіраўнікоў рэгіянальных парламентаў. Мне здаецца, гэта ўсё працавала б на агульную справу з улікам актывізацыі інтэграцыйнага парадку дня", - удакладніў ён.

Пасол прапанаваў інтэнсіфікаваць узаемадзеянне на пляцоўках камісій і камітэтаў верхніх палат парламентаў. "Гэта дыскусіі, аналіз, падрыхтоўка прапаноў. Усё гэта дало б новы рух і ўмацавала б "інстытут" Форуму", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі