ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 28 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 снежня 2019, 09:45

Работа над змяненнямі ў Канстытуцыю не павінна праводзіцца ў спешцы - Міцкевіч

Фота з архіва
Фота з архіва

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа над Асноўным законам краіны павінна быць грунтоўнай, карпатлівай, яна не дапускае спешкі. Такое меркаванне выказаў у эфіры тэлеканала СТБ намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання Валерый Міцкевіч, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цэнтральнай задачай парламента сёмага склікання застаецца работа над заканадаўствам, якое садзейнічае ўмацаванню незалежнасці рэспублікі. "Магчыма, давядзецца працаваць над Канстытуцыяй. А гэта якраз стаўпы нашай незалежнасці, - адзначыў Валерый Міцкевіч. - У нас ёсць пэўныя думкі. Каб яны сталі прапановамі, трэба яшчэ абмеркаваць, паспрачацца".

Віцэ-спікер Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што час, які спатрэбіцца на гэту работу, залежыць ад маштабаў змяненняў. "Такія дакументы не робяцца хутка, - сказаў ён. - Канстытуцыя - гэта асноўны закон нашай дзяржавы. Работа над ім павінна быць грунтоўнай, карпатлівай, доўгай, з прыцягненнем усіх магчымых спецыялістаў, прафесіяналаў, з аналізам замежнай практыкі, канстытуцый іншых краін. І, вядома ж, парламент тут будзе прымаць непасрэдны ўдзел".

На сённяшні дзень Канстытуцыйны суд Беларусі ўнёс пэўныя прапановы. "Я знаёмы з гэтымі прапановамі. Можна на іх аснове пачынаць работу", - дадаў Валерый Міцкевіч.

На яго думку, новы склад Палаты прадстаўнікоў выдаўся прадстаўнічы і высокакваліфікаваны, што дае магчымасць з самага пачатку арганізаваць плённую працу. Такім жа збалансаваным атрымаўся і склад камісій. "Будзем садзейнічаць таму, каб ад дэпутатаў было больш ініцыятывы. Дэпутаты маюць усе магчымасці, размаўляючы з выбаршчыкамі, з кіраўнікамі прадпрыемстваў, бізнесам, атрымліваць інфармацыю аб якіх-небудзь праблемах і рэагаваць, прапаноўваць сістэму стымулаў, якія развівалі б тую ці іншую галіну. Як гэта, напрыклад, адбылося з Паркам высокіх тэхналогій", - сказаў Валерый Міцкевіч.

Паводле слоў віцэ-спікера, у перспектыве роля парламента можа быць узмоцнена - гэта пытанне плануецца да абмеркавання. Сам Валерый Міцкевіч мае намер сканцэнтравацца на заканатворчым працэсе. "Мая задача - арганізаваць працэс работы над законапраектамі, пачынаючы ад ініцыятыў і заканчваючы выдачай гатовых дакументаў", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі