3 лютага, Абу-Дабі /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам ААЭ шэйхам Мухамедам Бен Заідам аль-Нахаянам была вельмі дружалюбнай і грунтоўнай. Аб гэтым заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах Андрэй Лучанок, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гаворачы аб сустрэчы кіраўнікоў дзвюх дзяржаў, мы можам адзначыць, што, па-першае, яна атрымалася вельмі цёплай і дружалюбнай, як і заўсёды. А па-другое, вельмі грунтоўнай. Былі абмеркаваны практычна ўсе напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва - як традыцыйныя (гандаль, інвестыцыйныя праекты), так і перспектыўныя напрамкі. Увогуле каля дзесяці. Таму рыхтуемся працаваць. Спадзяёмся, што гэта работа будзе выніковай", - расказаў Андрэй Лучанок.
Як паведамлялася, сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў прайшла ў Абу-Дабі 2 лютага і доўжылася каля чатырох гадзін. Кіраўнік ААЭ запрасіў беларускага калегу дадому, перагаворы прайшлі спачатку ў пашыраным складзе, пасля - сам-насам..
Беларускі і эмірацкі лідары дамовіліся аб супрацоўніцтве па больш як дзясятку напрамкаў: у сферы гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння. Акцэнт зроблены і на гуманітарнай сферы.-0-