
27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рабочы візіт міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова ў Мінск, запланаваны на 27-28 лістапада, адкладзены ў сувязі са смерцю кіраўніка беларускага МЗС Уладзіміра Макея. Аб гэтым інфармуе ТАСС са спасылкай на МЗС РФ, паведамляе БЕЛТА.
Планавалася, што кіраўнік расійскага дыпведамства Сяргей Лаўроў наведае Мінск 27-28 лістапада для ўдзелу ў сумесным пасяджэнні калегіі МЗС РФ і Беларусі. Як інфармавала ТАСС, планавалася сустрэча з Прэзідэнтам Беларусі.
На пасяджэнні калегіі павінны былі разгледзець ход рэалізацыі праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі Саюзнай дзяржавы на 2022-2023 гады, абмеркаваць пытанні супрацоўніцтва ў галіне знешнепалітычнага планавання, каардынацыі дзеянняў адносна ЕС, НАТА, Савета Еўропы, сумеснай работы ў АБСЕ, узаемадзеянне на шматбаковых пляцоўках у сферы кантролю над узбраеннямі і процідзеянне лініі Захаду на палітызацыю міжнародных арганізацый эканамічнай і праваахоўнай накіраванасці.-0-