Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 мая 2019, 17:50

Пытанне аб назначэнні генеральнага сакратара АДКБ будзе вырашацца 22 мая - Семерыкоў

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанне аб назначэнні генеральнага сакратара Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) будзе вырашацца на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў АДКБ 22 мая, паведаміў сёння журналістам выконваючы абавязкі генеральнага сакратара АДКБ Валерый Семерыкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Валерый Семерыкоў расказаў, што 17 мая будзе праводзіцца пазачарговае пасяджэнне Пастаяннага савета АДКБ, дзе абмяркуюць пытанне адносна новага генеральнага сакратара арганізацыі. Будуць рыхтавацца прапановы для ўнясення на пасяджэнне СМЗС АДКБ. "І там будзе прынята ўжо адпаведнае рашэнне", - сказаў в.а. генсакратара АДКБ. Ён дадаў, што кіраўнікі МЗС рэкамендуюць кіраўнікам дзяржаў тую ці іншую службовую асобу.

Паводле слоў Валерыя Семерыкова, будзе абмяркоўвацца назначэнне на пасаду кіраўніка АДКБ прадстаўніка Беларусі, дзяржсакратара Савета бяспекі Станіслава Зася. Ён нагадаў, што да Рэспублікі Беларусь чарга займаць пасаду генеральнага сакратара пераходзіць 1 студзеня 2020 года. Сёння гэту пазіцыю павінен замяшчаць прадстаўнік Арменіі, але здарыўся форс-мажор. "Думаю, 22 мая будзе прынята канчатковае рашэнне па назначэнні. У нас адна кандыдатура ўнесена на ўзгадненне, і многія прэзідэнты яе адобрылі. Мы будзем гэта пытанне прадметна і канкрэтна абмяркоўваць", - адзначыў в.а. генсакратара АДКБ.

Як паведамлялася, дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась быў прапанаваны на пасаду генеральнага сакратара АДКБ. Беларускую кандыдатуру ўжо ўзгаднілі Кыргызстан, Казахстан, Таджыкістан і Расія. Захоўваюцца толькі складанасці ва ўзаемадзеянні па гэтым пытанні з Арменіяй, якая раней датэрмінова адклікала свайго прадстаўніка Юрыя Хачатурава з адпаведнай пасады, але зноў настойвала на назначэнні сваёй кандыдатуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі