Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 лютага 2019, 14:12

Пуцін выказаўся за актыўнае паглыбленне ўзаемадзеяння ў Саюзнай дзяржаве

20 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы сёння са штогадовым пасланнем да парламента краіны, выказаўся за актыўнае паглыбленне ўзаемадзеяння ў Саюзнай дзяржаве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Лічу правільным актыўнае паглыбленне ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы", - сказаў Уладзімір Пуцін. Ён дадаў, што гэта паглыбленне ўзаемадзеяння павінна ўключаць каардынацыю ў знешнепалітычнай сферы і ў эканоміцы.

"Разам з партнёрамі па інтэграцыі прадоўжым фарміраваць агульныя рынкі, умацоўваць знешнія сувязі Еўразійскага эканамічнага саюза, - адзначыў прэзідэнт Расіі. - У тым ліку трэба будзе ажыццявіць прынятыя ўжо рашэнні аб спалучэнні ЕАЭС з кітайскай ініцыятывай "Адзін пояс, адзін шлях" як пралога да стварэння вялікага еўразійскага партнёрства".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі