Сцяг Пятніца, 18 красавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 сакавіка 2025, 19:55

Пуцін: візіт Лукашэнкі ў Маскву падкрэслівае асаблівыя адносіны Беларусі і Расіі

Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін
13 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву падкрэслівае асаблівыя адносіны Беларусі і Расіі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін па выніках праведзеных 13 сакавіка ў Маскве перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.  

"Гэта першы замежны візіт Аляксандра Рыгоравіча пасля перавыбрання на пасаду Прэзідэнта Беларусі. Мы такі крок высока ацэньваем. Тым самым падкрэсліваецца асаблівы характар адносін паміж дзвюма нашымі братэрскімі краінамі", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Ён канстатаваў, што Беларусь і Расія не толькі бліжэйшыя суседзі, але і надзейныя саюзнікі, сапраўдныя стратэгічныя саюзнікі і сапраўдныя сябры. "У аснове нашага супрацоўніцтва - непахісныя прынцыпы ўзаемнай павагі і ўліку інтарэсаў адзін аднаго, а таксама шматвяковая сумесная гісторыя, існуючыя роднасныя сувязі паміж многімі расіянамі і беларусамі, прыхільнасць да агульных маральных і духоўных каштоўнасцей. Менавіта ў такой традыцыйна дружалюбнай, дзелавой і канструктыўнай атмасферы прайшлі нашы сённяшнія перагаворы", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Паводле яго слоў, на перагаворах падрабязна абмеркаваны практычна ўсе асноўныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння ў эканоміцы, культурна-інтэрнэт-гуманітарнай сферы, у галіне бяспекі і абароны. Прэзідэнты абмяняліся думкамі па актуальных міжнародных пытаннях.

Уладзімір Пуцін падкрэсліў,  што ў падпісанай прэзідэнтамі па выніках перагавораў заяве выразна пацверджаны настрой на далейшае развіццё шматпланавых двухбаковых сувязей. "Расія і Беларусь прадоўжаць сумесна будаваць Саюзную дзяржаву, паглыбляць інтэграцыю, садзейнічаючы забеспячэнню ўстойлівага эканамічнага росту, павышэнню ўзроўню жыцця і дабрабыту грамадзян дзвюх нашых краін.

Ён таксама адзначыў рэкордны ўзровень тавараабароту паміж Беларуссю і Расіяй, дасягнуты ў 2024 годзе. "Звыш 90 працэнтаў усіх плацяжоў у расійска-беларускіх камерцыйных аперацыях прыпадае на нашы нацыянальныя валюты. Тым самым узаемны гандаль і інвестыцыі абаронены ад уплыву трэціх краін і негатыўных тэндэнцый на сусветных рынках", - звярнуў увагу Прэзідэнт Расіі.

Сярод галін, дзе ёсць нядрэнныя перспектывы для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, Уладзімір Пуцін назваў вытворчасць аўтамабіляў і станкоў, сельгасмашынабудаванне, мікраэлектроніку, грамадзянскую авіяцыю, энергетыку.

"Бачым перспектывы паглыблення партнёрства і ў іншых высокатэхналагічных галінах. Размова, у прыватнасці, ідзе аб узаемадзеянні па тэматыцы развіцця штучнага інтэлекту, апрацоўкі вялікіх даных, воблачных вылічэнняў, а таксама стварэння паўнацэнных лічбавых экасістэм", - пералічыў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі