Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 снежня 2022, 22:43

Пуцін: у Расіі няма зацікаўленасці каго б там ні было паглынаць

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Расіі няма зацікаўленасці каго б там ні было паглынаць. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў пасля перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Расіі няма зацікаўленасці каго б там ні было паглынаць. Проста няма мэтазгоднасці ў гэтым", - падкрэсліў расійскі лідар.

Уладзімір Пуцін прывёў прыклад, што ў ходзе перагавораў у Мінску бакі гаварылі аб вострым для эканомікі пытанні цэнаўтварэння ў энергетыцы. "Сённяшняя сустрэча, Аляксандр Рыгоравіч абсалютна мае рацыю, была вельмі канструктыўнай і вельмі прадметнай", - адзначыў ён.

Прэзідэнт Расіі падкрэсліў, што справа зусім не ў паглынанні, як гэта спрабуюць часам паднесці. "Пытанне ў тым, як Прэзідэнт Беларусі сказаў, каб гэтыя пытанні ў галіне цэнаўтварэння былі справядлівымі. Не трэба быць вялікім спецыялістам, каб зразумець, у чым праблема. Праблема ў тым, што ў нас розныя ўзроўні субсідзіравання. У нас розныя падыходы да субсідзіравання асобных удзельнікаў эканамічнай дзейнасці. Узровень розны, падыходы розныя. І таму для нас важна паглыбіцца туды, унутр, і дамовіцца аб гэтых агульных прынцыпах. Вось з гэтым звязана і работа ў галіне мытнага рэгулявання, падатковага рэгулявання, - сказаў расійскі лідар. - Нядобрасумленныя крытыкі збоку або не разумеюць, аб чым яны гавораць, або спецыяльна гавораць аб гэтым, уводзячы ў зман людзей, якія ў гэта не паглыбляюцца".

"Пытанне не ў паглынанні. Пытанне ва ўзгадненні эканамічнай палітыкі. Так, як гэта робіцца ў многіх іншых інтэграцыйных аб'яднаннях. Усё астатняе - гэта глупства. Гэта спробы нашых нядобразычліўцаў затармазіць наш інтэграцыйны працэс. А робяць яны гэта толькі для таго, каб не атрымаць эфектыўных і небяспечных для іх канкурэнтаў на сусветных рынках. Вось і ўсё", - падагульніў Уладзімір Пуцін.

Аляксандр Лукашэнка згадзіўся са сказаным, але зрабіў важнае дапаўненне. "Не проста ў сваёй пераважнай большасці, а гэта тэзісы (аб паглынанні. - Заўвага БЕЛТА) з-за мяжы - нашых збеглых. Вось яны, пару тысяч, збеглі туды, грошы ж трэба зарабляць (а проста так нічога не плацяць), вось ім і падкідваюць. Яны нават не пішуць іх. Гэтыя тэзісы ім падкідваюць", - сказаў ён.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што адпаведныя тэзісы аб паглынанні гучалі і напярэдадні візіту Уладзіміра Пуціна ў Мінск. "Так, аб гэтым сёння піскліва з-за мяжы нам пачынаюць гаварыць", - канстатаваў Прэзідэнт Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі