Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 кастрычніка 2019, 12:03

Пуцін на саміце СНД выказаўся за ўстараненне гандлёвых бар'ераў і развіццё разлікаў у нацвалютах

11 кастрычніка, Ашхабад /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўніцтва ў фармаце СНД дапамагае дзяржавам-членам Садружнасці развіваць узаемадзеянне з трэцімі краінамі. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Ашхабадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Пуцін звярнуў увагу, што ў 2018 годзе сукупны знешні тавараабарот краін СНД вырас больш як на 17 працэнтаў і перасягнуў $1 трлн. "Гэта сведчыць аб тым, што наша супрацоўніцтва ў рамках СНД не перашкаджае, а наадварот дапамагае развіваць адносіны з трэцімі краінамі, - сказаў Прэзідэнт. - А гандаль паміж намі склаў $190 млрд".

Ён падкрэсліў, што краіны СНД павінны развіваць узаемадзеянне, устараняць існуючыя гандлёвыя бар'еры, нарошчваць вытворчую і тэхналагічную кааперацыю. Расійскі лідар у сувязі з гэтым падтрымаў Дэкларацыю аб стратэгічным эканамічным супрацоўніцтве. Гэты дакумент прадугледжвае меры для заахвочвання сувязей паміж прадпрыемствамі, рэалізацыі галіновых напрамкаў у партнёрстве. "Гэта рух у абсалютна правільным напрамку", - заявіў кіраўнік расійскай дзяржавы.

Яшчэ адным вельмі важным напрамкам ён назваў разлікі паміж краінамі ў нацыянальных валютах. "Мы павінны засцерагчы сябе ад валютных рызык. Трэба развіваць супрацоўніцтва ў валютнай сферы, узгадняць валютную палітыку. Калі да гэтага некалі падыдзем, то можна гаварыць і аб фарміраванні агульнага фінансавага рынку", - адзначыў Уладзімір Пуцін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі