Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 снежня 2021, 17:57

Пуцін: Саюзная дзяржава ў 2021 годзе зрабіла істотны крок наперад

29 снежня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Саюзная дзяржава ў 2021 годзе зрабіла істотны крок наперад. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Санкт-Пецярбургу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На мой погляд, учарашнія сустрэчы (28 снежня ў Санкт-Пецярбургу прайшоў нефармальны саміт СНД. - Заўвага БЕЛТА) былі вельмі плённымі. Мы пагаварылі па шэрагу напрамкаў аб развіцці адносін з краінамі СНД. Сёння ёсць магчымасць у спакойным рэжыме, не спяшаючыся, пагаварыць аб двухбаковых адносінах Расіі і Беларусі, выніках будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. У нас сапраўды ў гэтым годзе зроблены істотны крок наперад у ходзе ўзгаднення пазіцый па асноўных напрамках", - падкрэсліў Уладзімір Пуцін.

Прэзідэнт Расіі нагадаў, што бакі падпісалі 28 саюзных праграм аб развіцці інтэграцыі. Паводле яго слоў, гэтыя дакументы - для абедзвюх краін "ключавыя рэчы, якія могуць быць непрыкметныя на першы погляд, але з'яўляюцца істотнымі з пункту гледжання будаўніцтва сучасных міжнародных, але ў той жа час блізкіх інтэграцыйных працэсаў".

"Гэта перш за ўсё фінансы, падатковае, мытнае, фіскальнае заканадаўства. Гэта вельмі важна і будзе ствараць лепшыя ўмовы для развіцця эканомікі дзвюх краін", - заявіў кіраўнік расійскай дзяржавы.

Ён канстатаваў, што калі ў 2020 годзе з-за пандэміі ўзровень беларуска-расійскага тавараабароту знізіўся амаль на 17 працэнтаў, то ў бягучым годзе - рост на 36 працэнтаў. "Гэта значыць мы пакрылі ўсё, што страцілі ў папярэдні год, і дабавілі", - звярнуў увагу Уладзімір Пуцін.

Расійскі Прэзідэнт адзначыў, што бакі намецілі сур'ёзныя планы па рэалізацыі ўзаемадзеяння, і падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за тое, што ў Беларусі нязменна падтрымліваюць развіццё інтэграцыі з Расіяй. "Спадзяюся, што мы будзем гэтак жа плённа супрацоўнічаць і ў надыходзячым 2022 годзе", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі