Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 лістапада 2021, 15:25

Пуцін прапанаваў краінам ЕС наладзіць прамыя кантакты з Мінскам для вырашэння міграцыйнай праблемы

10 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў краінам ЕС наладзіць прамыя кантакты з Мінскам для вырашэння міграцыйнай праблемы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Крамля па выніках праведзенай сёння па ініцыятыве германскага боку размовы кіраўніка расійскай дзяржавы з в.а. канцлера Германіі Ангелай Меркель.

"Падрабязна разгледжана сітуацыя з бежанцамі на граніцах Беларусі з краінамі ЕС. Выказана заклапочанасць гуманітарнымі наступствамі міграцыйнага крызісу. Прэзідэнт Расіі прапанаваў наладзіць абмеркаванне ўзнікшых праблем у прамых кантактах прадстаўнікоў краін - членаў Еўрасаюза з Мінскам. Уладзімір Пуцін і Ангела Меркель дамовіліся прадоўжыць размову на гэту тэму", - расказалі ў крамлёўскай прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі