Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 лістапада 2021, 10:13

Пуцін паведаміў аб гатоўнасці Лукашэнкі і Меркель да дыялогу па крызісе на граніцы ЕС

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што лідар Беларусі Аляксандр Лукашэнка і канцлер Германіі Ангела Меркель гатовы ісці на дыялог адзін з адным. Аб гэтым паведамляецца ў Telegram-канале "Вестак" са спасылкай на інтэрв'ю Уладзіміра Пуціна, перадае ТАСС.

Уладзімір Пуцін у час размовы выказаў надзею, што лідар Беларусі Аляксандр Лукашэнка і выконваючая абавязкі канцлера Германіі Ангела Меркель у бліжэйшы час правядуць размову. "Я так зразумеў, Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка і канцлер Меркель гатовы адзін з адным пагаварыць. Спадзяюся, што гэта ў бліжэйшы час адбудзецца. Гэта найбольш важна, таму што мігранты імкнуцца перш за ўсё ў Германію", - сказаў прэзідэнт Расіі.

Таксама, паводле слоў Уладзіміра Пуціна, дзяржавы Захаду самі стварылі міграцыйныя крызісы. "Не трэба забываць, адкуль узніклі крызісы, звязаныя з мігрантамі. Што, гэта Беларусь з'яўляецца першаадкрывальнікам гэтых праблем, ці што? Не, гэта прычыны, якія былі створаны самімі краінамі Захаду, у тым ліку еўрапейскімі краінамі. Яны маюць і палітычны, і ваенны, і эканамічны характар", - сказаў ён.

Уладзімір Пуцін правёў дзве тэлефонныя размовы з Ангелай Меркель і адну з Аляксандрам Лукашэнкам. У ходзе размовы абмяркоўвалася ў тым ліку сітуацыя на беларуска-польскай граніцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі