Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 верасня 2021, 19:55

Пуцін: паглыбленне інтэграцыі паміж Беларуссю і Расіяй не звязана з палітычнай кан'юнктурай

9 верасня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Паглыбленне інтэграцыі паміж Беларуссю і Расіяй не звязана з палітычнай кан'юнктурай. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Апошнія некалькі гадоў Беларусь і Расія дбайна працавалі над саюзнымі праграмамі па паглыбленні інтэграцыі ў фармаце Саюзнай дзяржавы. Яны прапрацоўваліся на экспертным і ўрадавым узроўнях, абмяркоўвалі іх у час асабістых сустрэч і кіраўнікі дзвюх дзяржаў.

"Тое, аб чым мы, спадзяюся, дамовімся сёння, не звязана з нейкай бягучай палітычнай кан'юнктурай у нашых краінах або з палітычным календаром напярэдадні парламенцкіх выбараў у Расіі. Гэта наша бягучая, даўняя сумесная работа на працягу многіх гадоў", - падкрэсліў Уладзімір Пуцін.

На парадку дня двух лідараў 28 саюзных праграм, падрыхтаваных урадамі дзвюх краін, а таксама іншыя актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня і міжнародная праблематыка. Адной з тэм будзе сітуацыя ў Афганістане, у тым ліку ў сувязі з маючымі адбыцца ў сярэдзіне верасня самітамі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Душанбэ.

Як паведамлялася БЕЛТА, на гэты момант на ўрадавым узроўні кансэнсус знойдзены па ўсіх 28 саюзных праграмах, бакі выйшлі на фінішную прамую. Прэзідэнтам трэба будзе ацаніць праведзеную ўрадамі работу, вырашыць, ці гатовы праграмы да падпісання ў тым выглядзе і ў тых канструкцыях, у якіх яны на гэты момант прадстаўлены. Асноўны акцэнт у дакументах зроблены на ўстойлівасці эканамічнага развіцця дзяржаў.

Падпісаць праграмы на прэзідэнцкім узроўні плануецца на Вышэйшым дзяржсавеце Саюзнай дзяржавы. Яго пасяджэнне хочуць правесці ў кастрычніку-лістападзе. Калі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін канчаткова дамовяцца на перагаворах 9 верасня, то на ўзроўні ўрадаў адпаведныя праграмныя дакументы могуць быць падпісаны ўжо на наступны дзень - у Мінску на 10 верасня запланавана пасяджэнне саюзнага Саўміна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі