Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 лютага 2021, 15:34

Пуцін падкрэслівае высокі ўзровень стратэгічнага партнёрства з Беларуссю

22 лютага, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падкрэслівае высокі ўзровень стратэгічнага партнёрства з Беларуссю. Аб гэтым кіраўнік расійскай дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Пуцін прывітаў Аляксандра Лукашэнку ў Краснай Паляне, адзначыўшы, што цяпер асабістыя сустрэчы сталі вялікай рэдкасцю. Таму, паводле слоў расійскага Прэзідэнта, у іх ёсць асаблівая каштоўнасць. Як заявіў Уладзімір Пуцін, на парадку дня двух лідараў - "вялікі комплекс работы".

"Нашы інструменты ўзаемадзеяння адладжаны, працуюць добра. У нас няма ніводнага дня, каб нашы калегі не кантактавалі адзін з адным, не вырашалі тых ці іншых пытанняў, якія стаяць перад імі. Мне прыемна канстатаваць, што той узровень узаемадзеяння, стратэгічнага партнёрства, саюзніцтва пацвярджаецца", - заявіў Уладзімір Пуцін.

Ён звярнуў увагу, што Расія з'яўляецца буйнейшым гандлёва-эканамічным партнёрам Беларусі і інвестарам у эканоміку рэспублікі. "Мы рэалізуем вялікія праекты ў сферы энергетыкі, дастаткова толькі сказаць пра Беларускую атамную элекстрастанцыю, работа над якой ідзе паспяхова, як мы ведаем. Мы працуем і на нашых традыцыйных рынках, я маю на ўвазе сельскую гаспадарку, - прывёў прыклады Уладзімір Пуцін. - У Расіі вялікай папулярнасцю карыстаюцца прадукты з Беларусі: яны заўсёды якасныя, даступныя па цане".

Прэзідэнт Расіі таксама адзначыў цесныя гуманітарныя сувязі паміж краінамі. Паводле яго слоў, супрацоўніцтва ў гэтай сферы нават не мае патрэбы ў пералічэнні. "Мы вельмі блізкія людзі, народы: культура, мова, рэлігія, гісторыя сумесная, прычым яна заснавана не толькі на гераічным адносна нядаўнім мінулым, але і ідзе глыбока сваімі каранямі ў стагоддзі. Нас гэта ўсё аб'ядноўвае, і, вядома, вельмі добра, што мы падтрымліваем гэту работу і цяпер", - падкрэсліў ён.

Асаблівую ўвагу кіраўнік расійскай дзяржавы ўдзяліў узаемадзеянню Беларусі і Расіі на ўзроўні рэгіёнаў. Работа ў гэтым напрамку вельмі важная, заявіў ён. "Значны аб'ём нашых адносін складваецца на ўзроўні рэгіянальнага ўзаемадзеяння. Гэта і эканамічныя сувязі, і чалавечыя", - канстатаваў Уладзімір Пуцін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі