Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 снежня 2022, 14:07

Пуцін: па ключавых беларуска-расійскіх праектах ідзе пазітыўная работа

9 снежня, Бішкек /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў пашыраным складзе адзначыў пазітыўную работу па ключавых беларуска-расійскіх інтэграцыйных праектах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На саміце Уладзімір Пуцін згадаў аб развіцці беларуска-расійскай кааперацыі і інтэграцыйных праектах.

"У нас у прынцыпе кааперацыя развіваецца нядрэнна. Апошнім часам намецілася пазітыўная работа па некаторых ключавых, найважнейшых напрамках узаемадзеяння. Упэўнены, што гэта набудзе шырокі характар у цэлым у нашай арганізацыі", - сказаў расійскі лідар.

Паводле слоў Прэзідэнта Расіі, умацаванне тэхналагічнага суверэнітэту краін ЕАЭС і фарміраванне агульнай інавацыйнай і прамысловай базы ў ключавых індустрыяльных галінах павінна стаць адным са стратэгічных напрамкаў паглыблення інтэграцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі