ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 7 снежня 2022
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 красавіка 2022, 14:56

Пуцін: нягледзячы на санкцыі, эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі развіваецца паспяхова

Уладзімір Пуцін. Фота прэс-службы Прэзідэнта РФ
Уладзімір Пуцін. Фота прэс-службы Прэзідэнта РФ

12 красавіка, Амурская вобласць /Кар. БЕЛТА/. Нягледзячы на санкцыі, эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі развіваецца паспяхова. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў на перагаворах з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам на касмадроме Усходні ў Амурскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы скарыстаемся нашай сустрэчай, каб пагаварыць аб далейшай сумеснай рабоце на ўсіх напрамках, якія мы з вамі вызначылі для далейшага будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. Тут вельмі шмат чаго трэба будзе зрабіць. Нягледзячы на так званы знешні націск, у нас адносіны ў сферы эканомікі развіваюцца паспяхова", - адзначыў Уладзімір Пуцін.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй перасягнуў у мінулым годзе $38 млрд. Гэта, падкрэсліў ён, вельмі добры паказчык.

Гаворачы аб новых напрамках супрацоўніцтва, кіраўнік расійскай дзяржавы заявіў, што да будаўніцтва касмадрома Усходні абавязкова будуць прыцягнуты беларускія спецыялісты. "Мы маем патрэбу ў добрых, кампетэнтных будаўніках з добрымі тэхналагічнымі магчымасцямі. Дзякуючы вашым намаганням усё гэта ў Беларусі не толькі захавана, але і актыўна развіваецца і можа быць выкарыстана для вырашэння агульных задач, што, без сумнення, пойдзе на карысць развіцця нашых эканомік, высокіх тэхналогій у нашых краінах", - сказаў Уладзімір Пуцін.-0-

fff1

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі