Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 красавіка 2022, 16:06

Пуцін назваў важнымі і сімвалічнымі перагаворы з Лукашэнкам на касмадроме Усходні

12 красавіка, Амурская вобласць /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў важнымі і сімвалічнымі перагаворы з беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам на касмадроме Усходні. Аб гэтым ён заявіў журналістам па выніках сустрэчы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лідар Расіі звярнуў увагу, што сустрэча прайшла ў дзень касманаўтыкі, у які 61 год таму адбыўся першы палёт чалавека ў космас, адкрыўшы эру асваення касмічнай прасторы. "Лічу важным і сімвалічным, што перагаворы прайшлі менавіта тут", - сказаў Уладзімір Пуцін.

"У гэты знамянальны дзень мы з Аляксандрам Рыгоравічам наведалі ключавыя аб'екты Усходняга: камандны пункт, стартавую пляцоўку ракетнага комплексу "Ангара", пагутарылі з супрацоўнікамі касмадрома, сустрэліся з лётчыкамі-касманаўтамі", - сказаў ён.

Усё ўбачанае, паводле яго слоў, сведчыць аб тым, што Расія захоўвае лідарства ў касманаўтыцы, а расійская касмічная галіна дынамічна развіваецца. Пры гэтым у апошнія гады ўдалося захаваць і прымножыць сумесную з Беларуссю кааперацыю ў касмічных даследаваннях. Краіны рэалізуюць сумесныя праграмы ў гэтай галіне. "Мы будзем і ў далейшым усямерна ўмацоўваць узаемадзеянне ў гэтай важнейшай сферы", - падкрэсліў Прэзідэнт Расіі.

Ён таксама адзначыў, што нядаўна Прэзідэнт Беларусі ўручыў прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі калектывам вучоных абедзвюх краін. Лідары Беларусі і Расіі дамовіліся і ў будучым заахвочваць такое супрацоўніцтва, у прыватнасці, актывізаваць стварэнне касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі