Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 снежня 2022, 12:05

Пуцін на сустрэчы з Лукашэнкам у Рускім музеі: добрая абстаноўка, каб пагаварыць аб сур'ёзных справах

27 снежня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка правялі сустрэчу ў Рускім музеі ў Санкт-Пецярбургу. Як адзначыў расійскі лідар, у парадку дня - двухбаковыя адносіны і іншыя сур'ёзныя пытанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Пуцін адзначыў, што магчымасць пагаварыць з беларускім калегам была ў яго і вечарам 26 снежня на нефармальным саміце СНД, і раніцай 27 снежня. "У такой нефармальнай абстаноўцы прадоўжым нашу размову ў цудоўных інтэр'ерах (сустрэча праходзіць у Рускім музеі. - Заўвага БЕЛТА), - сказаў ён. - Мы дамовіліся, што 2023 год будзем адзначаць як Год рускай мовы. Таму сустрэцца на рабочае снеданне ў Рускім музеі будзе вельмі дарэчы. Добрая абстаноўка, каб пагаварыць і па сур'ёзных справах, у тым ліку маючы на ўвазе нашы двухбаковыя адносіны. Хоць мы ў пастаянным кантакце, тым не менш жыццё кожны дзень дае нам падставу абмяркоўваць некаторыя пытанні і прыняць патрэбныя рашэнні для таго, каб яны вырашаліся эфектыўней".

Урады абедзвюх краін працуюць даволі напружана, іх кіраўнікі дакладваюць прэзідэнтам аб ходзе перагавораў па розных пытаннях, звярнуў увагу кіраўнік расійскай дзяржавы. "Нам ёсць аб чым пагаварыць. Я вельмі рады таму, што на палях нефармальнай сустрэчы можна ўдвух яшчэ раз сустрэцца і паабмяркоўваць тое, што ўяўляе ўзаемны інтарэс", - дадаў расійскі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі