Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 мая 2022, 14:44

Пуцін на сустрэчы з Лукашэнкам: абставіны патрабуюць сур'ёзнай і глыбокай размовы

23 мая, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Сочы заявіў, што абставіны патрабуюць сур'ёзнай і глыбокай размовы паміж двума лідарамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Пуцін нагадаў, што аб поўнафарматнай двухбаковай сустрэчы кіраўнікі дзяржаў дамовіліся нядаўна ў Маскве на палях саміту АДКБ.

"Сапраўды, абставіны патрабуюць такой сур'ёзнай размовы, глыбокай. Маю на ўвазе і ўсё, што звязана з пытаннямі бяспекі ў рэгіёне, бяспекі нашых краін, і тое, што звязана з эканомікай", - сказаў Прэзідэнт Расіі.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што, нягледзячы на ўсе складанасці, расійская эканоміка вельмі дастойна вытрымлівае санкцыйны ўдар. "Аб гэтым сведчаць усе асноўныя макраэканамічныя паказчыкі, - заявіў ён. - У ходзе размовы пакажу вам, што адбываецца. Так, вядома, усё няпроста. Усё, што адбываецца, патрабуе ад эканамічнага блока ўрада асаблівай увагі, асаблівых намаганняў. У цэлым гэтыя намаганні даюць станоўчы эфект. Гэта адлюстроўваецца і на ўзроўні тавараабароту паміж нашымі краінамі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі