Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 лютага 2022, 19:21

Пуцін: мы з Лукашэнкам трымаем на пастаянным асабістым кантролі рэалізацыю інтэграцыйных дамоўленасцей

18 лютага, Масква /Кар. БЕЛТА/. Лідары Беларусі і Расіі трымаюць на пастаянным асабістым кантролі рэалізацыю інтэграцыйных дамоўленасцей. Аб гэтым заявіў сёння журналістам Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін па выніках сустрэчы ў Маскве з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што Расія і Беларусь - добрыя суседзі, бліжэйшыя саюзнікі і стратэгічныя партнёры. Прэзідэнт Расіі нагадаў, што ў мінулым годзе краіны зацвердзілі 28 саюзных праграм па паглыбленні інтэграцыі. На перагаворах лідары абедзвюх краін падрабязна разгледзелі выкананне зацверджаных раней рашэнняў.

"Па сутнасці, гэтыя 28 праграм - гэта не што іншае, як прадаўжэнне даўно сфарміраваных напрамкаў нашага ўзаемадзеяння і інтэграцыі, - сказаў Уладзімір Пуцін. - Мы з Аляксандрам Рыгоравічам трымаем на пастаянным асабістым кантролі рэалізацыю дамоўленасцей, звязаных з інтэграцыйнымі працэсамі".

Паводле слоў кіраўніка расійскай дзяржавы, значных вынікаў Беларусь і Расія дасягнулі ў транспартна-лагістычнай галіне, крэдытна-фінансавай сферы. Ён таксама адзначыў, што за 2021 год тавараабарот паміж краінамі вырас больш як на трэць і склаў $38,5 млрд. Улады Расіі і Беларусі прадоўжаць ствараць яшчэ больш камфортныя ўмовы для бізнес-колаў, падкрэсліў кіраўнік расійскай дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі