Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 красавіка 2021, 11:06

Пуцін: механізмы Саюзнай дзяржавы забяспечваюць высокі ўзровень двухбаковага супрацоўніцтва

2 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін накіраваў віншавальную тэлеграму Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Крамля.

"Чвэрць стагоддзя таму быў падпісаны Дагавор аб утварэнні Супольніцтва Расіі і Беларусі, які стаў першым значным крокам на шляху інтэграцыйнага ўзаемадзеяння нашых краін. З таго часу многае ўдалося зрабіць для ўмацавання расійска-беларускіх сувязей, - адзначыў у віншаванні кіраўнік расійскай дзяржавы. - Механізмы Саюзнай дзяржавы забяспечваюць высокі ўзровень двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і многіх іншых сферах. Масква і Мінск каардынуюць намаганні на міжнароднай арэне, уносячы значны ўклад у забеспячэнне стабільнасці і бяспекі на еўразійскай прасторы".

Уладзімір Пуцін выказаў упэўненасць, што Расія і Беларусь прадоўжаць плённую сумесную работу па развіцці ўсяго комплексу канструктыўных саюзніцкіх адносін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі