Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 снежня 2021, 17:34

Пуцін: допуск беларускіх прадпрыемстваў да дзяржзакупак у Расіі пойдзе на карысць абедзвюм краінам

29 снежня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Допуск беларускіх прадпрыемстваў да дзяржзакупак у Расіі пойдзе на карысць абедзвюм краінам. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў у Санкт-Пецярбургу на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што апошнім часам бакі змаглі значна падштурхнуць працэсы кааперацыі, сумеснай работы ў плане імпартазамяшчэння. "Аказваецца, мы можам шмат зрабіць", - сказаў ён.

Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што з расійскага боку добрым крокам быў допуск беларускіх прадпрыемстваў да дзяржзакупак у Расіі. "Гэта істотна пашырае магчымасці для беларускіх прадпрыемстваў. І для нас гэта на карысць, таму што гэта павышае ўзровень канкурэнтнасці на рынку", - сказаў расійскі лідар.

"Лепш мы будзем канкурыраваць з расійскімі кампаніямі", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

"Гэта так і ёсць. Узровень унутранай канкурэнцыі павінен быць забяспечаны. У гэтым сэнсе абсалютна свядомы крок, які пойдзе на карысць як Беларусі, так і Расіі", - дадаў Прэзідэнт Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі