Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 лютага 2022, 14:55

Пуцін: для Беларусі і Расіі 2021 год быў вельмі плённым

18 лютага, Масква /Кар. БЕЛТА/. Для Беларусі і Расіі 2021 год быў вельмі плённым. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў сёння ў Маскве на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы з вамі рэгулярна сустракаемся, ёсць аб чым пагаварыць. Паколькі гэта першая сустрэча ў бягучым годзе, хочацца сказаць, што мінулы год быў вельмі плённым", - падкрэсліў Уладзімір Пуцін.

Ён адзначыў, што сустрэчы двух лідараў праходзяць рэгулярна, але ў бягучым годзе гэта першая вочная сустрэча і добрая магчымасць, каб зверыць гадзіннікі па многіх пазіцыях. "Хочацца сказаць, што мінулы год быў дастаткова плённы. Мы, па-першае, сур'ёзна рушылі наперад у сферы будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, нашы калегі прапрацавалі сур'ёзна, падрыхтавалі 28 добрых праграм. Ідзе, уласна кажучы, ужо даўно развіццё па вельмі многіх з гэтых напрамкаў. Па сутнасці, гэтыя 28 праграм абнавілі тое, што планавалі раней зрабіць", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу, што прынята канцэпцыя міграцыйнай палітыкі, ваенная дактрына. "Праведзена вельмі вялікая работа", - лічыць расійскі лідар.

"Радуе, што актыўна развіваецца эканоміка, - падкрэсліў ён. - Значны рост - 38 з лішнім працэнтаў і амаль $35 млрд абарот. Гэта, вядома, вельмі добры паказчык. Ён сведчыць, што тое, што мы робім у сферы інтэграцыі, дае канкрэтную аддачу, а за гэтым стаяць працоўныя месцы, узровень жыцця людзей, заработная плата. Таму, мне думаецца, мы дзейнічаем у абсалютна правільным напрамку. Усё гэта сёння абмяркуем".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі