16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Поўнафарматнае членства Беларусі ў ШАС умацуе арганізацыю. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС у Самаркандзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы заўсёды выступалі за поўнафарматны ўдзел у ШАС Беларусі, якая з'яўляецца стратэгічным партнёрам і саюзнікам Расіі", - падкрэсліў Уладзімір Пуцін.
Паводле яго слоў, членства Беларусі ў ШАС умацуе супрацоўніцтва ў палітыцы, эканоміцы, сферы бяспекі і гуманітарнай галіне.-0-