Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 лістапада 2025, 15:41

Пуцін адзначыў уклад Беларусі і асабіста Лукашэнкі ў спробы ўрэгулявання канфлікту ва Украіне 

Фота з архіва
Фота з архіва
26 лістапада, Бішкек /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адзначыў уклад Беларусі і асабіста Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў спробы ўрэгулявання канфлікту ва Украіне. Аб гэтым ён заявіў 26 лістапада на сустрэчы з беларускім лідарам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Расіі адзначыў, што кіраўнік беларускай дзяржавы - адзін з тых людзей, якія імкнуцца да таго, каб гэты канфлікт быў завершаны. "Мы памятаем аб вашым укладзе ва ўрэгуляванне гэтага канфлікту. Прычым, нагадаю, літаральна з першых дзён усе намаганні, якія рабіліся Беларуссю па гэтым напрамку, мелі добры вынік. І першыя нашы кантакты па гэтым пытанні з кіеўскім рэжымам праходзілі менавіта на беларускай зямлі, пры вашым непасрэдным удзеле і падтрымцы", - звярнуў увагу Уладзімір Пуцін.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі