Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 студзеня 2022, 16:34

Пуцін аб захаванні стабільнасці ў рэгіёне АДКБ: мы нікому не дазволім расхістваць сітуацыю ў сябе дома

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэакцыя краін АДКБ на падзеі ў Казахстане выразна паказала, што нікому не будзе дазволена расхістваць сітуацыю ў рэгіёне і рэалізаваць сцэнарый каляровых рэвалюцый. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў на пазачарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ па сітуацыі ў Казахстане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У самым пачатку свайго выступлення расійскі лідар падкрэсліў важнасць сённяшняй сесіі і звярнуў увагу на актуальнасць абмяркоўваемай тэматыкі для ўсіх краін АДКБ: "Гэта датычыцца ўсіх нас, я абсалютна згодны з Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам".

"Мы разумеем, што падзеі ў Казахстане - не першая і далёка не апошняя спроба ўмяшання звонку ва ўнутраныя справы нашых дзяржаў. Я тут згодны з Аляксандрам Рыгоравічам (Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. - Заўвага БЕЛТА). І прынятыя па лініі АДКБ меры выразна паказалі, што мы не дазволім расхістваць сітуацыю ў сябе дома і не дадзім рэалізаваць сцэнарый так званых каляровых рэвалюцый", - сказаў Прэзідэнт Расіі.

Паводле яго слоў, шляхам выкарыстання інтэрнэт-камунікацый, сацыяльных сетак прадаўжаюцца спробы ўцягнення грамадзян у пратэсныя акцыі, якія папярэднічаюць нападзенню тэрарыстаў. Гэта цалкам відавочна паказала храналогія падзей у Казахстане. "Больш таго, пэўныя сілы не цураюцца выкарыстоўваць кіберпрастору і сацсеткі ў рэкрутаванні экстрэмістаў і тэрарыстаў, стварэнні спячых ячэек баевікоў. У сувязі з гэтым лічу мэтазгодным даручыць камітэту сакратароў Савета бяспекі АДКБ у рамках профільных рабочых груп па пытаннях інфармацыйнай бяспекі і па барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам прадставіць прапановы па сумесным процідзеянні спробам дэструктыўнага знешняга ўмяшання ў зоне адказнасці АДКБ", - адзначыў Уладзімір Пуцін.

"Галоўнае, каб трагічныя падзеі, якія перажывае сёння брацкая нам краіна, Казахстан, у далейшым не засталі нас неспадзеўкі і каб мы былі цалкам адмабілізаваны і гатовы даць адпор любым правакацыям", - падкрэсліў расійскі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі