Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 лістапада 2021, 19:43

Пуцін аб Расіі і Беларусі: маем намер разам процістаяць спробам умяшання ва ўнутраныя справы нашых дзяржаў

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія маюць намер разам процістаяць спробам умяшання ў свае ўнутраныя справы. Аб гэтым сёння на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асаблівае значэнне набывае фарміраванне на нашых знешніх граніцах атмасферы стабільнасці і бяспекі. Мы маем намер разам процістаяць любым спробам умяшання ва ўнутраныя справы нашых суверэнных дзяржаў. І Расія, вядома, будзе прадаўжаць аказваць дапамогу братэрскаму беларускаму народу. Ніякіх сумненняў тут няма", - заявіў расійскі лідар.

Ён выказаў упэўненасць, што Саюзная дзяржава і ў далейшым будзе якасна ўмацоўваць інтэграцыйнае ўзаемадзеянне, што ў канчатковым выніку дасць магчымасць павысіць узровень жыцця, дабрабыту грамадзян. "Безумоўна, будзем і ў далейшым прадаўжаць мэтанакіраваную работу па напаўненні Саюзнай дзяржавы новым зместам для поўнага раскрыцця яе стваральнага патэнцыялу", - сказаў Уладзімір Пуцін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі