Сцяг Чацвер, 9 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 снежня 2022, 20:37

Пуцін аб перагаворах у Мінску: сустрэча была вельмі выніковай

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-расійскія перагаворы на вышэйшым узроўні ў Мінску прайшлі вельмі вынікова. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў на сустрэчы ў вузкім складзе з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам пасля завяршэння пашыраных перагавораў з удзелам членаў урадаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мне здаецца, што сённяшняя сустрэча была вельмі выніковай", - заявіў расійскі лідар.

Уладзімір Пуцін адзначыў, што людзі будуць ацэньваць выпрацаваныя ў ходзе перагавораў рашэнні па выніках сумеснай работы. "Але ў цэлым, калі паглядзець, што ў мінулым годзе ўжо на 30 працэнтаў рост тавараабароту, - гэта канкрэтныя рэчы. Гэта рабочыя месцы, заработныя платы для людзей. І ў гэтым годзе мы можам выйсці на $40 млрд - гэта вялікі, значны аб'ём", - сказаў Прэзідэнт Расіі.

Ён таксама акцэнтаваў увагу, што краіны ўключаны ў прамысловую кааперацыю ў розных галінах, супрацоўнічаюць у галіне сельскай гаспадаркі, уключаючы пастаўкі сельгаспрадуктаў. "Гэта ўсё ж такі ключавыя рэчы. Кааперацыя прамысловая. Мне здаецца, што гэта вельмі важна. Перавозкі, транспарт..." - адзначыў Уладзімір Пуцін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі