Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 ліпеня 2021, 19:19

"Пустая трата сродкаў і часу" - МЗС пра рэзалюцыю СПЧ ААН па Беларусі

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рашэнні Савета па правах чалавека ААН адносна краінавых сітуацый ужо вельмі даўно не адлюстроўваюць рэальную сітуацыю з правамі чалавека ў свеце. Яны служаць падставай для націску і санкцый калектыўнага Захаду супраць дзяржаў, якія не падпарадкоўваюцца яго дыктату. Аб гэтым гаворыцца ў каментарыі прэс-службы МЗС у сувязі з прыняццем Саветам па правах чалавека ААН рэзалюцыі па Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

У беларускім знешнепалітычным ведамстве заўважылі, што калі б Савет па правах чалавека ААН меў магчымасць аб'ектыўна разглядаць краінавыя сітуацыі, то практычна ўсе заходнія дзяржавы павінны былі б атрымаць асобныя рэзалюцыі. Апублікаваны 30 чэрвеня даклад МЗС "Найбольш рэзанансныя выпадкі парушэння правоў чалавека ў асобных краінах свету" змяшчае дастаткова падставаў для пільнай увагі Савета i iншых праваабарончых механізмаў да гэтых дзяржаў.

"Беларусь як паўнапраўны член ААН прадоўжыць дабівацца таго, каб сітуацыя з правамі чалавека ў заходніх дзяржавах не заставалася за рамкамі міжнароднага кантролю, - заявілі ў МЗС. - Што ж датычыцца чарговай прынятай па ініцыятыве ЕС рэзалюцыі ў адносінах да Беларусі, то гэта пустая трата сродкаў і часу. Беларусь ніколі не пагодзіцца прызнаваць навязанае фактычна сілай прадузятае і несправядлівае меркаванне меншасці. Гэты дакумент ЕС прыняў для сябе, ён не мае адносін да Беларусі".

Паказальна, звярнулі ўвагу ў МЗС, што рэзалюцыю не падтрымлівае большасць членаў Савета: колькасць тых, хто прагаласаваў супраць, і тых, хто ўстрымаўся, перавышае колькасць краін, якія прагаласавалі за яе прыняцце.

"Калі Захад сапраўды клапоціцца аб правах чалавека, яму неабходна ўспомніць, што міжнароднае супрацоўніцтва, у тым ліку па правах чалавека, будуецца на аснове прынцыпу паважання суверэннай роўнасці дзяржаў", - дадалі ў МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі