Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 чэрвеня 2022, 16:19

ПС Саюза Беларусі і Расіі звярнуўся ў ПА АДКБ аб прадастаўленні статусу партнёра

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі звярнуўся ў Парламенцкую асамблею АДКБ аб прадастаўленні статусу партнёра ПА АДКБ. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні 62-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер Парламенцкі сход мае статус наглядальніка пры ПА АДКБ. Гэта садзейнічала ўстанаўленню і развіццю плённага супрацоўніцтва паміж Парламенцкім сходам і ПА АДКБ, - сказаў старшыня Камісіі Парламенцкага сходу па міжнародных справах, міграцыйнай палітыцы і сувязях з суайчыннікамі, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў. - У той жа час, развіццё падзей на міжнароднай арэне з канца лютага бягучага года абумоўлівае неабходнасць яшчэ больш цеснага супрацоўніцтва Парламенцкага сходу ва ўсіх сферах дзейнасці ПА АДКБ. У гэтых мэтах прапануецца павысіць статус Парламенцкага сходу пры ПА АДКБ у адпаведнасці з палажэннем аб партнёрстве і статусе партнёра ПА АДКБ, зацверджаным пастановай Савета ПА АДКБ ад 1 ліпеня 2021 года".

Паводле яго слоў, статус партнёра ПА АДКБ дасць магчымасць прадстаўнікам Парламенцкага сходу не толькі прысутнічаць на пасяджэннях розных органаў ПА АДКБ, але і ўдзельнічаць з правам дарадчага голасу ў абмеркаванні пытанняў, якія разглядаюцца, у падрыхтоўцы праектаў дакументаў і выпрацоўцы рашэнняў, атрымліваць доступ да дакументаў і рашэнняў органаў ПА АДКБ.

"Камісія Парламенцкага сходу па міжнародных справах, міграцыйнай палітыцы і сувязях з суайчыннікамі прыняла рашэнне рэкамендаваць Парламенцкаму сходу накіраваць зварот у сакратарыят ПА АДКБ для атрымання ПС статусу партнёра пры гэтай арганізацыі", - дадаў парламентарый.

Сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі прайшла сёння ў Мінску. Разгледжаны актуальныя напрамкі работы саюзных парламентарыяў па процідзеянні знешнім выклікам і пагрозам, санкцыйнаму націску, прапагандзе нацызму, забеспячэнні абароны гістарычнай памяці. Зацверджаны новасфарміраваныя склады камісій Парламенцкага сходу і выбраны старшыні камісій.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі